Неба – колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папіроску
Выпраўляючыся ў дарогу.
[Куплет 1]:
Вось цягнікамі расклады вабяць,
Вось алькаголікаў дружныя пыск.і
Як зімаваць яму стромна мабыць,
Без каханьня і без прапіскі.
Можа і ён патроху прывыкне,
Не кульгацьме й ног не парэжа.
Пара зацяжак – і цалкам зьнікне,
Ў нетрах правабярэжжа.
Прыпеў [x2]:
Неба – колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папіроску
Выпраўляючыся ў дарогу.
[Куплет 2]:
І прарастуць красамоўства кветкі
Поштай і ў друку – добрыя людцы!
Бо ўжо такія апошнія сьведкі
Недаробленых рэвалюцый.
Неба набракне нібы рашчына,
Будзеш каціць нібы ў вырай нечы.
Й на кожным пэроне сваёй айчыны
Адбівацца ад паражнечы.
Прыпеў [х4]
Неба – колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папіроску
Выпраўляючыся ў дарогу.
Ў дарогу;
Ў дарогу;
Ў дарогу;
Ў дарогу;
Хэй!